We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Kraj Padanniaŭ

by Adarvirog

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      $7 USD  or more

     

  • Full Digital Discography

    Get all 3 Adarvirog releases available on Bandcamp and save 15%.

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality downloads of Čornaje Sonca, Admarazula, and Kraj Padanniaŭ. , and , .

    Purchasable with gift card

      $12.75 USD or more (15% OFF)

     

1.
2.
Adarvirog 03:51
Ішоў шляхціч лесам-полем, ён дамоў вяртаўся. На зямлі чужой хлапчына з ворагам змагаўся. Ды ішоў дадому шляхціч, моцна ён стаміўся Па дарозе знайшоў вёску, ноччу там спыніўся. Ледзь ўвайшоў туды хлапчына – жыхары сказалі, Быццам недзе яны Д'ябла побач сустракалі. Ды няма жыцця ў вёсцы, пакуль побач Д'ябал, Нельга, каб жанчын ён гвалціў ды амбары спальваў. Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка! Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне! Дзень прайшоў, другі прайшоў, Д'ябал не з'яўляўся, Быццам пана маладога моцна ён спужаўся. Вось ужо і спаць збіраўся лыцар наш славуты, Бачыць ён ў сваім акне Д’ябала-паскуду! Ляснуў шабляй шляхціч – шабля паламалась, Д'ябал толькі рагатаў – грудзі уздымалісь. Моцна шляхціч раззлаваўся, ды за рог схапіўся! А нагой сваёю ляснуў між рагоў скаціне! Д’ябал рваўся, роў і біўся, ды агнём пляваўся – Але лыцар наш славуты нават не вагаўся! Ляснуў раз, другі, чацверты – рог і адваліўся! Д’ябал з енкам ды скуголлем ў Пекла праваліўся! Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка! Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне! Рогі Д'яблу абламай, лей туды вадзіцы, Там яна ў гарэлку пераўтварыцца! Будзем есці, будзем піці, ў вёсцы будзе шчасце Будзем разам перамогу лыцара спраўляці!
3.
Чорнае неба ды месяц крывавы Глядзяць на зямлю ды шукаюць ахвяру. Ваўкі-ваўкалакі блукаюць у пушчары Каб цемры спрадвечнай здзейснілась мара. Ой, не хадзі ты ў лес, дзяўчына, Ой, не хадзі за любым услед, Бо не чалавек ужо твой мілы, Цемрай у сэрцы змяніўся свет. (Чорныя чары ў крыві палаюць, Шэрай поўсцю пакрыўся бок. Усё чалавечае ў ім памірае – У цемры душы жыве толькі змрок!) Згінае жыццё ў іклах ваўкалака, Ідзе паляванне за сэрцам тваім! Ідзе паляванне за боллю ды жахам, Чорнае сэрца бяз літасці ў ім! Ахвяра яму ты цяпер, не сяброўка, Не чалавек ён цяпер – шэры воўк. Тата стары твой бярэ дубальтоўку – Дарэмна трымаеш ты рукі яго! Куды ты бяжыш? Хіба ж ты здурнела? Тры кроплі крыві на дуба шкілет... Каханне зрабіла цябе звар’яцелай. Усё ж ты пабегла за мілым услед. Дарэмна б'юць у пушчары стрэльбы - звычайныя кулі іх болей не пужаюць. Дарэмна шукаюць у лесе паляўнічыя - нічога акрамя сваёй смерці яны не знойдуць. Удвух яны абралі свой шлях, ды лепей яго не пераходзіць. Ледзь толькі кроплі крыві крануліся шкілета старога дрэва - цела маленькай дзяўчынкі пачалі ламаць сутаргі, скура яе зыходзіла, замест яе з'яўлялася поўсць, а вочы наліваліся хворай ды бруднай крывёй. Дзявуля загінала ў пакутах, але хутка ўсё скончылася, ды пад дрэвам ляжала маленькае ваўчаня. Тата ды маці згубілі дзіцяці, Дачка-ваўкалак - то сапраўдны праклён. Пабегла ў цемру шчасця шукаці... Ці знайшла яго? Альбо шукае штодзён?
4.
Апошняя ноч над зямлёю. Каля мяне, як цень, Праходзіць да вадапою Вольны лясны алень. Заўтра нічога ня будзе. Ляжу ў яры ля ракі. Куляю срэбнаю ў грудзі Звалілі мяне паюкі. У полі абшар шырокі, А тут і вільгаць, і цень. Няма прасторы для вока... Лісьце аб'еш, алень! Мне ж не зламаць рукамі, Я ж не магу стаяць, А там на гары, за кустамі, Родная хата мая... Сястра сядзіць пад калінай, Абляпілі «маскалікі» пень... Зрабі прасьвет у галінах, Лісьце аб'еш, алень! Біўся з панамі нямала, На ўсіх наганяючы жах, Часамі – і без кінжала, З адною злосьцю ў руках. Дабрацца б да родных межаў, Пабачыць бы новы дзень... Дай глянуць на сьвет бязьмежны, Лісьце аб'еш, алень! Цяпер і маніць ня трэба, Як слабасьць да сэрца дайшла: Больш солі, больш хлеба, больш неба Патрэбна яна была. І толькі волі вялікай Я б за яе не аддаў... Зацкаваны... Магутны... Дзікі... Як я яе кахаў! Каб хату пабачыць бедную І неба, дзе бусел ляціць, Каб могілкі мог я ўгледзець, Дзе маці мая ляжыць. Пад мядовыя гівала гукі, Патаемны крык леляка Склала каравыя рукі, Чакаючы з пушчы сынка. Апоўдзень над тымі капцамі Сыта бубніць авадзень... Зламай крушыну рагамі! Лісьце аб'еш, алень! Зьнімі мяккімі губамі Пярсьцёнак з рукі маёй. Там, пад старымі дубамі, Хата пад новай страхой... Ад пана адбіў дзяўчыну, Ад пана на белым кані... Схавалі мяне яліны, Хмыз, лесавыя пні. А ў сэрца другі ёй убіўся, Пакорлівы, добры, сьвяты. Я бачыў і адступіўся, – Што возьмеш з авечак ты? Зрабіў я, што пан у іх новы (Й таго «Кабыздохам» завуць), Дапамог канём і каровай, Няхай сабе ў міры жывуць... Пярсьцёнак жанчыне ў маністах Аддай і пра сьмерць не крычы. Хай будзе сумленьне чыстым! Хай сьпіць спакойна ўначы! Цяпер і маніць ня трэба, Як слабасьць да сэрца дайшла: Больш солі, больш хлеба, больш неба Патрэбна яна была. І толькі волі вялікай Я б за яе не аддаў... Зацкаваны... Магутны... Дзікі... Як я яе кахаў! Пабачыць бы любыя вочы, Пакуль не пакрыў мяне цень. Не абмінай! Варочай! Лісьце... Аб'еш... Алень!
5.
Краіна мая, айчына святая, ты зноў правалілася ў жудасны змрок. Цябе ўратаваць я болей няздольны, бо сёння зраблю я апошні свой крок. Як так адбылося, што добрыя людзі памерлі ў багне агульнай хлусні? А той, хто застаўся, рыхтуе паходні, ніхто не жадае праліцця крыві. Але не агонь будзе лашчыць мне скуру, бо я ж не звычайны блюзнер-ерэтык, Я – ратавальнік. Апошні, хто здольны словам і зброяй пайсці супраць іх. Рыхтуйце мне крыж, я буду распяты, усё як пятнаццаць стагоддзяў таму. Усё не дарма, у думках сяброў і ў вашых кашмарах я не памру! Забі яго за тое, што ён Прысвоіў сабе святое імя. Забі яго, забі назаўжды, І як такіх яшчэ носіць зямля?! Забі яго за тое, што ён Сваім існаваннем атруціў паветра. Забі яго, забі назаўжды, Такіх, як ён, зачакалася пекла. Там, на халме, далёкія здані, что моцна жадаюць смерці маёй. Чыстая вопратка, чыстыя вочы, а рукі па плечы заліты крывёй. Агнём і мячом, хлуснёй ды жалезам лёсы знішчаюць таемна, уначы. Я бачу наскрозь вашы чорныя душы, ведаю я, што вы крумкачы. - Што яны кажуць? - Аман! - Што гэта значыць? - Мана! (х2) Вочы залітыя крывёю і брудам, Цяжар крыжа цісне на спіну. Хутчэй! я прагну канца тым пакутам, Бо на гэтой зямлі ячшэ ёсць, за што гінуць. Лі на ўвазе. Крок, наступны, абы не ўпасці. Чакай, Галгофа, хай дрыжаць твае схілы! Я ведаю, людзі стануць бліжэй да шчасця Як раз на вышыню маёй маленькай магілы. Забі яго за тое, што ён Праз столькі стагоддзяў прыйшоў на зямлю. Забі яго за тое, што ён Хацеў лекаваць айчыну сваю. Забі яго за тое, што ён Вучыў нас бачыць праз цемру павекаў. Забі яго за тое, што ён Быў варты таго, каб называцца чалавекам. Ты не адзін, ты не адзін, Ты не адзін, нам імя - легіён. Ты не адзін, ты не адзін, І кожны пачуе агульны праклён. Сонца палае, стогне зямля. Хай разарвецца нябесная цьвердзь. Ты не адзін – мы не дамо Брудным вачам бачыць чыстую смерць.
6.
Атаманы і казакі, Нашы косы ім падзякай. Калі ўсіх іх вытаўчэмо – Тады ў сяло павярнемо. Пагуляем-пашукаем, Камендантаў ўсіх пазнаем. Акупантаў у балоце Будзем рэзаць і калоці. Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі. Дакуль будзем так маўчаці? Годзе нам сядзець у хаце! Нашто землю нам забралі? Нашто ў путы закавалі? Дочкі, жонкі нам гвалцілі, Трэ каб мы ім заплацілі! Коней нам пазаязджалі! Што хацелі, то і бралі! Пойдзем разам да Касцюшкі, Ды свабоды ўздымем стужкі! Ці што мы ўсі сабакі? Гаспадарцы, не бурлакі! За што маем крыўду знаці? За што церпіць наша маці? Прадавайма аўцы, волы, Жыта з свірна, ды ўсе долы Няхай ксёндз нам прысвінчае Няхай Бог нам памагае! Здрада ёсць ужо ў Сенаце А мы будзем кпіць у хаце?! Возьмем косы ды янчаркі! Пойдзем гордыя гнуць каркі! Бывай здрова, Грыпіна Параска, мая дзяўчына Ад вас цяпер ад’язджаем Да Касцюшкі ўсі прыстаем Калі назад павярнемся - Тады з вамі ўсміхнемся Вольнасць для нас паны да’юць І за людзей нас прызнаюць!
7.
На маіх вуснах попел тых, Хто загінуў ў агні. На маіх руках кроў тых, Хто не сышоў са сцяны. У маіх лёгкіх дым Дагараючых веж. На маіх вачах смерць тых, Хто трымаўся за меч. Над маім горадам даўнім, Прыгожым, сівым, Неба поўніцца крыкам Жахлівым, дурным. Лямант тых, хто згінае, Пераможны роў тых, Хто гвалтуе, сцінае І катуе жывых. Горка плачуць анёлкі У капліцы старой. Дзе б адбылась вянчанне З адзінаю, з той, Што шукаю у пекле аблогі, Замест смерці ў баі. Божа, дай жа мне сілы! Божа, дай жа ёй жыць! Скрозь стрэлы, скрозь крыкі! Скрозь сечу і бой! І забойцаў лютыя рыкі Вяду з лёсам двабой! Агнём закатаваныя Дамы сваякоў, Мой горад каханы Крочыць ў змрок! А мне ўсё адзіна! Каб толькі б жыла! Яна мне Радзіма, З ёй і пекла - рай! Ды і ў самым у пекле Хоць на якім кругу Хоць скрозь Люцыпара - Яе я знайду! Божа маёй зямлі, Нялітасцівы і жорсткі! Ты адняў мой Край, Ты адняў Радзіму. Даў сваім любым дзецям Дыхаць попелам родных, І дазволіў захлынуцца Крывёю сваёй. Уратуй жа хаця б адну з дачок Народа святога і чыстага! Дай мне моцы і веры, Каб ўсё пакуты вытрымаць! Ўратуй яе, Божа! Без яе не жыццё! Ўратуй яе, Божа! Ўратуй... Скрозь стогны, скрозь слёзы Народа майго. Скрозь агоніі ўсхліпы Абаронцаў яго! Па цялах акупантаў Мой шлях ў горад ідзе Адбіваючы шаблі Разбівая шчыты. Да старое капліцы, Дзе грукоча пальба. Можа, ў ёй лес чакае, Можа, ў ёй надзея мая! Ля царквы невялічкай Зацяты йдзе бой. Абаронцаў рэшткі Ахвяруюць сабой. Горка плачуць анёлкі У капліцы старой, Ля алтара дзяўчына, Боль і роспач ў ёй. Ў неба рукі ўздымае, Цягне іх да крыжа! Ціхі стогн не змаўкае, Яна прагне жыцця! На маіх вуснах попел тых, Хто загінуў ў агні. На маіх руках кроў тых, Хто не сышоў са сцяны. У маіх лёгкіх дым Дагараючых веж. На маіх вачах смерць тых, Хто трымаўся за меч. Над маім горадам даўнім, Прыгожым, сівым, Неба поўніцца крыкам Жахлівым, дурным. Лямант тых, хто згінае, Пераможны роў тых, Хто гвалтуе, сцінае І катуе жывых. Я ўвайшоў у капліцу, Сцякаючы крывёй. Дзякуй, Божа, за тое, Што памру побач з ёй! Скрозь стрэлы, скрозь крыкі! Скрозь сечу и бой! І забойцаў лютыя рыки Вяду з лёсам двабой! Агнём закатаваны Дамы сваякоў Мой горад каханы Крочыць ў змрок! Ды мне ўсё адзіна! Толькі б жыла! Яна мне Радзіма, З ей і пекла - рай! Горка плачуць анёлкі Шукаючы тых, Хто ўсім ахвярваў толькі б Падзяліць апошні ўздых! Паміраюць анёлкі У капліцы старой. Лашчыць полымя брусы Драўляных муроў. Горка плача дзяўчына На грудзях ваяра. Ён пяшчотна сціскае Яе стан у руках. Ды як быццам паходня Занялася царква Ад кахання такога Здрыганулась зямля! Разарвалася яе цела, Горад забраўшы уніз. Ды слязьмі разразілася неба, Намаляваўшы азёраў абрыс! На беразе возера, Быццам каханыя ўдвох, Іва і топаль спляліся Да сканчэння эпох.
8.
Lisoŭčyki 04:20
У кішэнях нягуста ды ў страўніках пуста, Сёдлы працерлі порткі даўно! Шаблі ў шчарбінах, кашулі ў дзірах, Ці то мы найміты, ці якое лайно?! Мы – лісоўцы, ваяры ды прапойцы, Шляхта і соль беларускай зямлі! Няма нам законаў, толькі гонар ды мамона, Золата, дзеўкі і грамада! Мы – лісоўцы, вольныя хлопцы! Мы Апакаліпс на сёдлах нясем! І ў нашых у душах, і ў нашых у сэрцах, Для Божага жаху няма закутка! Мы ваявалі, мы рабавалі, Мы вакол свету з гвалтам прайшлі! Ад пікаў Альпійскіх ды стэпаў Калмыцкіх І аж да Ўралу нас коні няслі! Гэй, ваявода! Дзевак давай! Бочкі з гарэлкай са склепаў вымай! Там па-за брамай лісоўцы ідуць! Калі не ўлашчыш – на коле распнуць! За панам Лісоўскім, слаўным ды жорсткім Мы хоць у пекла да Д’ябла пайдзем! Дадзім яму ў шыю, парвем яму крылы, Чарцей ягоных перахрысцім! Мы губляем братоў за дукаты і грыўні, На нашых магілах будуць чэрці плясаць. Мы жывем хутка, спрытна, магутна, Не губляючы час на скуголле і енк! Гэй, ваявода! Дзевак давай! Бочкі з гарэлкай са склепаў вымай! Там па-за брамай лісоўцы ідуць! Калі не ўлашчыш – на коле распнуць! У пашчу да смерці, гвалту і месці, Мы быццам у шынак на вяселле ідзем! Мы – лісоўцы, ваяры і прапойцы, Шляхта і соль беларускай зямлі! Наша Радзіма – ззяе нам з пекла ды дыма! Вораг прымусіў біцца са зброяй ў руках! Мы не спынімся, пакуль будзе з кім біцца! Пакуль мір і спакой не запануюць на нашай зямлі!
9.
То збылося, хоць праверце, у шаснаццатым стагоддзі З весялосцю скокі смерці людзі танчылі ў народзе. Ці ад пошасьці ды мору, ці, магчыма, вар'яцелі. Не маглі і не хацелі заставацца ў гэтым целе. Горад стары і змрочны Тут карані пускае. Тут камяні сурочаць, Бо свае душы маюць. Хто яна – на магілах Постаць, што бачу вочна? Будзь жа маёю мілай, Танчы са мной да ночы. ТАНЧЫ! Танчу я з ёю - Дзень за днём ад шчасця гіну. Смерцю сваёю, Як з каханаю адзінай! Я захварэю На атруту пацалункаў. Гэта харэя Выварочвае мне рукі! Сэрца сцінае І ламае танец спіну. Я не спыняюсь, Толькі ў гэтых скоках гіну! Смерць - мая мара І адзіная нявеста: Я яе ў руках трымаю, Хоць сабе ня маю месца! Хто, хто ж ты такая? Мы вакол вар’яты. Ты людзей прымаеш, Бо жыццё нам – краты. Мы ратунку прагнем, Цела б’ецца ў танцы. Спаталяе смагу, Смерць усім выгнанцам! Смерць нам! Танчым! Шчасце Бачым! Тых, хто не стаў у кола, Ды не адчуў кахання, Сутаргі зробяць голым, Боль цябе лашчыць стане. Смерць цябе лашчыць стане І не адпусціць болей. Будзеш, калі ты ў стане, Ўсё мілавацца з ёю. ТЫ. Хто ты такая? Пэўна, святая. Танцам-паходняй Цела згарае. Хто ты такая? Жах і пакута. І працінаеш Целамі скутых. Цела маё палае, Сэрца аб рэбры б’ецца, Косткі яно ламае, Быццам з турмы ірвецца. Любая, згодны гінуць, Толькі каб быць з табою. Та, дзе не стане кпінай, Сэрца маё пустое!
10.
Час яго на зямлі скончваўся, шляхціч ведаў, што ніхто яму не дапаможа. Яго жыццё дорага выйшла ворагам, але Смерць была ўжо побач. На Рай надзеі няма. Люцыпар зачакаўся. Ты навошта жа, казліна, адарваў мой рог? Потым хвастаў ты дзяўчынам, як ты перамог! Я тады быў добра даты, зараз я цвярозы! Шаблю ты схавай у дупу ды свае пагрозы! Што рабіці, што рабіці? Вось прыходзіць мне гамон! Будуць смажыць мяне чэрці Да сканчэння маіх дзён! Хрэн табе жалезны ў вочы, ды ў шыю вілы! Доўга будуць танчыць чэрці на тваёй магіле! Пачастуеш ты пакуты ў маіх пакоях! Задрыжаць у Пекла сцены ад твайго ад вою! Вой, нажаль, чакаюць справы, хутка я вяртаюсь. Ды тады табой займуся, ўжо не дачакаюсь! А пакуль мяне не будзе – сцеражыць хай жонка. Нікуды не ўцячэш ты з майго маёнтка! А зараз мы будзем рэзаць шляхціча. І рэзаць яго буду я! Якая прыгажуня… Ты чаму ж такая злая? Вунь які мужчына! Што ты кажаш? Хвост кароткі? Гэта немагчыма! Мабыць, я дапамагу чым? Ты жа не пужайся! Лепей скінь сваё адзенне, да мяне падайся! Падабаюцца мне вочы! Тыя і другія... Ай, на жаль жа сёння ноччу я ўратуюсь ў Вырай. Д’яблу я вяртаю рогі, больш ніякай крыўды! Дзякуй, мілая дзяўчына, я ратуюсь спрытна! Моцна дзеўцы спадабаўся наш ваяр славуты, Добра ён уратаваўся ў Пекле ад пакутаў. Мілай Ліліт паказаў ён колер неба ў вачах, Неба колер, вуснаў дотык і жадання подых. Прыгажуні сэрца выкраў ды дамоў вяртаўся, А дзяўчыне той шыпшына толькі засталася. Ноччу жонка Люцыпара будзе сумаваці, Калі мілага з рагамі будзе сустракаці!
11.
1863 04:52
За дымам атручаным неба не бачна, Як і зямлі за чырвонай сцяной Перад вачыма. Што наша спадчына? Ці вечная бойка, ці жаданы спакой? Дым ад паходняў ірвецца у неба, На стомленых тварах ні ўсмешак, ні слёз. Мы ідзем не за славай, нам славы не трэба. Мы ідзем, каб адпомсціць за разбураны лёс. Мы не пазнаем холаду смерці. Яна не пасмее дакрануцца да тых, Хто нясе яе ў думках, нясе яе ў сэрцы, Нясе яе ў марах запаветных сваіх. Бо лепей загінуць ў няроўным баі, Чым жыць на каленях да скону сусвету. Жыць на каленях на роднай зямлі – Не можа быць долі, горшай за гэту. Наш гнеў, наша ярасць не загінуць у пакутах. Нашу нянавісць не схаваць за труной. Вы напаілі наш край атрутай, Мы яго напоім вашай крывёй. Мы болей не будзем нічыімі рабамі, Не будзем за вас свае спіны ламаць Ці з голаду грызці косці зубам. Мы будзем вучыцца, як забіваць. Мы болей не ведаем, што значыць жах. Мы самі ёсць жах, што лунае ўначы. Бойцеся полымя ў нашых вачах. Бойцеся кос, што вастрэй за мячы. І хай не ўсміхнецца нам перамога, Хай нас чакае адно небыццё. Мы ведаем: страшнага ў гэтым нічога, Бо воля для нас даражэй за жыццё.
12.

credits

released July 1, 2017

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this album or account

If you like Adarvirog, you may also like: