We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Čornaje Sonca

by Adarvirog

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      $7 USD  or more

     

  • Full Digital Discography

    Get all 3 Adarvirog releases available on Bandcamp and save 15%.

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality downloads of Čornaje Sonca, Admarazula, and Kraj Padanniaŭ. , and , .

    Purchasable with gift card

      $12.75 USD or more (15% OFF)

     

1.
Žach 03:31
Пачвары ды чэрці вядуць карагоды Русалкі ўздымаюць чорныя воды Нябожчык свае расплюшчвае вочы Знойдзе ахвяру ён гэтай ноччу Там, дзе цені здымаюць маскі Мы пачынаем жахлівыя казкі Там, дзе ў сутаргах корчацца дрэвы Як летанія гучаць нашы спевы Кожны дзень чую постаць Што за маёй спіною На шые подых млосны Крык гучыць цішынёю Ззяе халоднае сонца Льецца халодным потам Сэрца ўдарам моцным Б'е, заміраючы потым Жах! Толькі жах у вачах Што я бачу ў змроку Жах, гэты жах, не ўцячы Я згубіў дарогу Крок, кожны крок у галаве Адгукнецца болем Жах, гэты жах Маю ламае волю Што я бачу ў змроку Я згубіў дарогу Вусны сыходзяць кроўю Ды на вачах апёкі Смяецца яна нада мною Гіне сонейка ў змроку Цень нараджаецца ноччу Калі ўзыходзіць поўня Яна за спіною крочыць Яна палюе за мною Жах! Толькі жах у вачах Што я бачу ў змроку Жах, гэты жах, не ўцячы Я згубіў дарогу Крок, кожны крок у галаве Адгукнецца болем Жах, гэты жах Маю ламае волю Што я бачу ў змроку Я згубіў дарогу Жах! Выдзірае вочы Жах! Абуджае ноччу Жах! За маёй спіною Што будзе са мною? Жах! Выдзірае вочы Жах! Абуджае ноччу Жах! За маёй спіною Што будзе са мною? Цені не знікнуць у поўдзень Цені імчацца зграяй Толькі сонца зыходзіць І ратаванне знікае Цень хаваецца ў цемры Цемра глядзіць у мае вочы Цень драпежным зверам За кожным з вас сочыць Жах! Толькі жах у вачах Што я бачу ў змроку Жах, гэты жах, не ўцячы Я згубіў дарогу Крок, кожны крок у галаве Адгукнецца болем Жах, гэты жах Маю ламае волю
2.
Abadonna 03:18
Чырвань на белым, чырвань на чорным Людзі, што подыху смерці пакорныя Імчыцца хвароба, за ёю вайна Дзьверы свае адчыняе труна! Іду да цябе, твой позірк бяздонны! Бачу твой дотык паўсюль, Абадонна Вогнішча, попел сцяною бясконцай Ды ўздымаецца чорнае сонца Вее крумкач над мёртвай зямлёю Нябёсы амыты сваёю крывёю Сонца яскравае робіцца чорным Гэта жыццё падыходзіць да скону Чыстае неба заліла кроў Сонца ніколі не ўзыдзе зноў Іду да цябе, твой позірк бяздонны! Бачу твой дотык паўсюль, Абадонна Вогнішча, попел сцяною бясконцай Ды ўздымаецца чорнае сонца
3.
Jurate 04:06
Глыбіня, я чую голас твой Я чую крык жаласлівы Я бачу слёзы бурштынавыя Я іду да цябе, Юратэ, уладарыня мора Калі вогнішчам эльма aпалены снасці Калі вецер раз'юшаны хвалі хістае Калі ноч прынясе не спакой, а няшчасце У сэрцы сваім да цябе заклікаю Не ўбачу ўзыход праз цяжкія хвалі Мне дарога на дно будзе як ратаванне Маі леккія полымям смерць абдымае Чакай мяне побач дзяўчына марская Глыбіня, я чую голас твой Я чую крык жаласлівы Я бачу слёзы бурштынавыя Я іду да цябе, Юратэ, уладарыня мора Хай вада апынецца атрутай Хай загінуць у хвалях мне доля Нават ў смерці побач я буду Ты мая апошняя воля Дакраніся мяне хутчэй, глыбіня З усмешкаю я патанаю Будзем побач ды будзе вакол цішыня Будзем разам дзяўчына марская Ніколі ня будзе cэрца багіні Належыць смяротнай істоце Ты будзеш у палоне ў сіняга мора Цяпер катаваць ў адзіноце Хлопца глыналі драпежныя хвалі Загінуць цяпер яго доля Адна засталася дзяўчына марская На гэта Пяркунаса воля
4.
Удалеч з перамежжа сцежка пабяжыць Тым, хто тут застаўся, не стаяць крыжы Маці-небяспека, ты нас барані Бо жыццё залежыць ад гэтае гульні Дзе, з якога боку, будзе родны край? Ці бяжы хутчэй за кулі, ці памірай Калі неба чорнае, быццам бы сляпы Толькі шлях мне кажуць белыя слупы Сэрца судрыгнецца, чуя стрэлаў гром Я ўжо забыўся дзе радзімы дом Дзе, з якога боку, будзе родны край? Фартуна, перамытніка турмой не сустракай За калючым дротам сонца прамяні Толькі дрот ня можа сэрца мне спыніць У неба хутка уздымуць зоры-ліхтары Я тады пакіну гэтыя муры Вось мая дарога, вось мой родны край За апошнім крокам труною сустракай Вось мая дарога, вось мой родны край За апошнім крокам спакоем сустракай
5.
Пакуль сэрца б'ецца – жыве хай надзея Хай вочы ня ўбачаць пакуты ды жах Сонца ласкае дзявочае цела Промні яго ззяюць у вачах Калі здрадзіў свет - хай вядзе яе цемра Няхай чараўніцтва мару вярне Хай месяца свет абгарне яе цела А зоры асветляць свабоду яе Забыўшысь на жах, заклёны стварае Каб стаў людскі лёс хоць крыху лягчэй Заўшысь на зайздрасць людскую ды злобу Што права на цуд толькі ў божых дзяцей Канукрэнтаў ня церпіць царква пана Бога Тых, хто супраць чакае вогнішча вечны гібельны свет Калі здрадзіў свет - хай вядзе яе цемра Няхай чараўніцтва мару вярне Хай месяца свет абгарне яе цела Ды зоры асвецяць свабоду яе Знайшлі, ды на допыт забралі Дзяўчыну-вядзьмарку святыя сыны Жалезам калёным яе катавалі Арнамент крывавы зрабілі з спіны Гожыя вусны забылісь на ўсмешку У сэрцы дзявочым толькі холад і боль Вогнішчам пакаранне суду даспадобы Вядзьмарку ачысціць можна толькі агнём Тонкі стан кайданы абдымалі Галлё пад нагамі задыміла слупом Гожыя вусны праклён прашапталі Дзень стаў як ноч, яе волас – пяром Слязу маю кожную вы аплаціце кроўю Крыламі ўзмахнула, у цемры знайшла свой дом Калі здрадзіў свет – хай вядзе яе цемра Няхай чараўніцтва помсту вярне Хай месяца свет абгарне яе цела Ды зоры асветляць адвагу яе Зямля поўніцца кроўю Зямля сустракае новага Бога Няхай чорныя птушкі ўздымуцца над полымям Няхай іх когці выдзіраюць вашыя вочы, якія ня бачаць святла І гэта будзе не забойства Гэта будзе ратаванне Вашых згубленых душ
6.
Karol 03:26
Вышэй агонь! Гары зямля! Пачуйце голас Караля! Вышэй агонь! Гары зямля! Вышэй агонь! Гары зямля! Пачуйце голас Караля! Вышэй агонь! Гары зямля! Хэй! Маланкі рэжуць хмары Раве з нябёсаў гром Ля вогнішча ў пушчары Ўсё бачна быццам днём Крывя ахвяр імчыцца Па камні як рака Да вогнішча іскрыстага Цягнецца рука Вышэй агонь! Гары зямля! Пачуйце голас Караля! Вышэй агонь! Гары зямля! Вышэй агонь! Гары зямля! Пачуйце голас Караля! Вышэй агонь! Гары зямля! Вышэй агонь! Гары зямля! Вышэй агонь! Гары зямля! Вышэй агонь! Гары зямля! Між дрэваў патаемны Спрадвечны стыне змрок За ім ступае цемра Кароль свой робіць крок Кароль вядзе пачварын Страшэнных за сабой Ватага ўздымае Полымь над зямлёй Вышэй агонь! Гары зямля! Пачуйце голас Караля! Вышэй агонь! Гары зямля! Вышэй агонь! Гары зямля! Пачуйце голас Караля! Вышэй агонь! Гары зямля! І калі вы ўбачыце дзесьці ў цемры агні Гэта ззяюць вочы яго Калі вы пачуеце, як выюць пачвары Гэта голас яго І калі вы адчуеце, быццам нехта кранаецца кагцістымі лапамі вашай шыі Ведайце, гэта Ён! Ён ужо побач!
7.
Сонца ня бачна, крыку ня чутна Цісне цяжар на крохкія косці Полымя звера забіла магутнага Жыццё адыходзіць подыхам млосным Паветра няма, ды сігнал вые трызну Смерць аднаму - ратаванне другому Цёмныя воды на рэбры націснуць Нікому ўжо не вярнуцца дадому Мора раве, каб цябе не чакалі Лопне ланцуг за тваёю спіною Бачыш? Труна апускаецца ў хвалі! Твае сябры разам з гэтай труною Паветра няма, ды сігнал вые трызну Смерць аднаму - ратаванне другому Цёмныя воды на рэбры націснуць Нікому ўжо не вярнуцца дадому Там, дзе спіць волат, ня будзе курганаў Іржавая зброя пад чорнай вадою У шлях свой апошні, лёсам абраны Каб не забылі - апошняя мроя
8.
Abudžeńnie 03:17
Чорныя вочы, чорныя шэрагі Гэта здыхлятнікі, а не драпежнікі Чорныя хвалі крануліся берага Дзіды ўздымай, край незалежны мой Рукі у крыві, полымя ў позірках Вочы празрыстыя ззяюць дзяцінствам Гэта наш край, мы - яго ворагі Наша надзея - наша адзінства Шалёны ўзыход над маёю айчынаю Нашых надзей калодзеж атручаны Поплеч пакрочым шэрагам шчыльным Скручаны рукі, агідна, балюча мне Ці мы нарадзіліся жыць пад прыгнетам Маўкліва трываць катаванні зняволеных Мары ляжаць за калючым дротам Калі паміраць - паміраць вольнымі
9.
Павуціны крыжуюць дарогі У цішыні зачыняюцца дзверы А мы робім нясмелыя крокі Ды стучымся ў бясконцасці дзверы Там дзе скончыцца час Там сустрэнецца лёс Што пранзае нам сэрцы Дзідай наскрозь Як ўбачыш мяне-руку цягні Я чакаю, дзе дрэвы плятуць карані Ноччу ў нябёсах лунае цень Ды не мог я з'явіцца, пакуль ззяе дзень Калі уначы я з'яўлюся - крычы Мы сустрэнемся там Дзе пяюць крумкачы Твае крылы-маё захапленне Твае рукі гаяць мае раны Твае імя - шэпт летуценны Там дзе ў неба ірвуцца курганы Мы ідзем да зямлі Косці між каранёў Сэрца птушкай ірвецца, ірвецца дамоў Але жа навокал цішыня ды спакой Я чакаю, дзе кроў апынулася ракой Ужо палюе над стрэхамі восень За апошняй кропляй цяпла Нехта ліст да цябе прыносіць Быццам у сэрца трапляе страла Заглынулася хмарамі сонца Мы засталіся косткамі ў полі. Не вяртаецца твой абаронца Той што зброяй шукаў сваю волю
10.
Nia Varty 04:20
Б'е халодны вецер у спіну Залівае дождж у вочы Каб у цемры не загінуць У навальніцу людзі крочаць Б'ецца полымь у сэрцы Аб яго бок панежыць скот У барацьбе cа смерцю Адзін ратуе свой народ Ты! Ня варты ратавання Але я вас уратую Паказаць вам шлях абраны Сваім сэрцам ахвярую Чыі вочы ноччу ззяюць Ды клічуць быццам бы ліхтар Той гонар у сэрцы мае Ды той над смерцю гаспадар Калі жа будзе цяжка Звар'яцее грамада Асатанелы вочы Ды крык "Бяда! Бяда!" Трымаў у далонях сэрца Як сцяг далёкіх перамог Ты даў другім сагрэцца А сам, нажаль, ужо ня мог Ніхто не заўважыў Як тварам ён упаў у бруд Да шчасця ў новым свеце Па яго сэрцу прабягуць Ты! Ня варты ратавання Але я вас уратую Паказаць вам шлях абраны Сваім сэрцам ахвярую Дарэмная ахвяра Яе не зразумеў натоўп Была ў яго мара Ён да яе адзін прыйшоў Ты! Ня варты ратавання Але я вас уратую Паказаць вам шлях абраны Сваім сэрцам ахвярую
11.
Dośvitak 02:33

credits

released August 4, 2023

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this album or account

If you like Adarvirog, you may also like: