We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Adarvirog

from Kraj Padanniaŭ by Adarvirog

/

lyrics

Ішоў шляхціч лесам-полем, ён дамоў вяртаўся.
На зямлі чужой хлапчына з ворагам змагаўся.
Ды ішоў дадому шляхціч, моцна ён стаміўся
Па дарозе знайшоў вёску, ноччу там спыніўся.

Ледзь ўвайшоў туды хлапчына – жыхары сказалі,
Быццам недзе яны Д'ябла побач сустракалі.
Ды няма жыцця ў вёсцы, пакуль побач Д'ябал,
Нельга, каб жанчын ён гвалціў ды амбары спальваў.

Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне!

Дзень прайшоў, другі прайшоў, Д'ябал не з'яўляўся,
Быццам пана маладога моцна ён спужаўся.
Вось ужо і спаць збіраўся лыцар наш славуты,
Бачыць ён ў сваім акне Д’ябала-паскуду!

Ляснуў шабляй шляхціч – шабля паламалась,
Д'ябал толькі рагатаў – грудзі уздымалісь.
Моцна шляхціч раззлаваўся, ды за рог схапіўся!
А нагой сваёю ляснуў між рагоў скаціне!

Д’ябал рваўся, роў і біўся, ды агнём пляваўся –
Але лыцар наш славуты нават не вагаўся!
Ляснуў раз, другі, чацверты – рог і адваліўся!
Д’ябал з енкам ды скуголлем ў Пекла праваліўся!

Зноў трымай свой меч, ваяр, хутка будзе бойка!
Рогі Д'яблу абламай, хай паскуда войкне!
Рогі Д'яблу абламай, лей туды вадзіцы,
Там яна ў гарэлку пераўтварыцца!
Будзем есці, будзем піці, ў вёсцы будзе шчасце
Будзем разам перамогу лыцара спраўляці!

credits

from Kraj Padanniaŭ, released July 1, 2017

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account

If you like Adarvirog, you may also like: