We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Chareja (Chorea)

from Kraj Padanniaŭ by Adarvirog

/

lyrics

То збылося, хоць праверце, у шаснаццатым стагоддзі
З весялосцю скокі смерці людзі танчылі ў народзе.
Ці ад пошасьці ды мору, ці, магчыма, вар'яцелі.
Не маглі і не хацелі заставацца ў гэтым целе.
Горад стары і змрочны
Тут карані пускае.
Тут камяні сурочаць,
Бо свае душы маюць.
Хто яна – на магілах
Постаць, што бачу вочна?
Будзь жа маёю мілай,
Танчы са мной да ночы.
ТАНЧЫ!

Танчу я з ёю -
Дзень за днём ад шчасця гіну.
Смерцю сваёю,
Як з каханаю адзінай!
Я захварэю
На атруту пацалункаў.
Гэта харэя
Выварочвае мне рукі!
Сэрца сцінае
І ламае танец спіну.
Я не спыняюсь,
Толькі ў гэтых скоках гіну!
Смерць - мая мара
І адзіная нявеста:
Я яе ў руках трымаю,
Хоць сабе ня маю месца!

Хто, хто ж ты такая?
Мы вакол вар’яты.
Ты людзей прымаеш,
Бо жыццё нам – краты.
Мы ратунку прагнем,
Цела б’ецца ў танцы.
Спаталяе смагу,
Смерць усім выгнанцам!

Смерць нам!
Танчым!
Шчасце
Бачым!

Тых, хто не стаў у кола,
Ды не адчуў кахання,
Сутаргі зробяць голым,
Боль цябе лашчыць стане.
Смерць цябе лашчыць стане
І не адпусціць болей.
Будзеш, калі ты ў стане,
Ўсё мілавацца з ёю.
ТЫ.

Хто ты такая?
Пэўна, святая.
Танцам-паходняй
Цела згарае.
Хто ты такая?
Жах і пакута.
І працінаеш
Целамі скутых.

Цела маё палае,
Сэрца аб рэбры б’ецца,
Косткі яно ламае,
Быццам з турмы ірвецца.
Любая, згодны гінуць,
Толькі каб быць з табою.
Та, дзе не стане кпінай,
Сэрца маё пустое!

credits

from Kraj Padanniaŭ, released July 1, 2017

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account

If you like Adarvirog, you may also like: