We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Liso​ŭ​č​yki

from Kraj Padanniaŭ by Adarvirog

/

lyrics

У кішэнях нягуста ды ў страўніках пуста,
Сёдлы працерлі порткі даўно!
Шаблі ў шчарбінах, кашулі ў дзірах,
Ці то мы найміты, ці якое лайно?!

Мы – лісоўцы, ваяры ды прапойцы,
Шляхта і соль беларускай зямлі!
Няма нам законаў, толькі гонар ды мамона,
Золата, дзеўкі і грамада!

Мы – лісоўцы, вольныя хлопцы!
Мы Апакаліпс на сёдлах нясем!
І ў нашых у душах, і ў нашых у сэрцах,
Для Божага жаху няма закутка!

Мы ваявалі, мы рабавалі,
Мы вакол свету з гвалтам прайшлі!
Ад пікаў Альпійскіх ды стэпаў Калмыцкіх
І аж да Ўралу нас коні няслі!

Гэй, ваявода! Дзевак давай!
Бочкі з гарэлкай са склепаў вымай!
Там па-за брамай лісоўцы ідуць!
Калі не ўлашчыш – на коле распнуць!

За панам Лісоўскім, слаўным ды жорсткім
Мы хоць у пекла да Д’ябла пайдзем!
Дадзім яму ў шыю, парвем яму крылы,
Чарцей ягоных перахрысцім!

Мы губляем братоў за дукаты і грыўні,
На нашых магілах будуць чэрці плясаць.
Мы жывем хутка, спрытна, магутна,
Не губляючы час на скуголле і енк!

Гэй, ваявода! Дзевак давай!
Бочкі з гарэлкай са склепаў вымай!
Там па-за брамай лісоўцы ідуць!
Калі не ўлашчыш – на коле распнуць!

У пашчу да смерці, гвалту і месці,
Мы быццам у шынак на вяселле ідзем!
Мы – лісоўцы, ваяры і прапойцы,
Шляхта і соль беларускай зямлі!
Наша Радзіма – ззяе нам з пекла ды дыма!
Вораг прымусіў біцца са зброяй ў руках!
Мы не спынімся, пакуль будзе з кім біцца!
Пакуль мір і спакой не запануюць на нашай зямлі!

credits

from Kraj Padanniaŭ, released July 1, 2017

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account

If you like Adarvirog, you may also like: