We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Pieravaracień (Werewolf)

from Kraj Padanniaŭ by Adarvirog

/

lyrics

Чорнае неба ды месяц крывавы
Глядзяць на зямлю ды шукаюць ахвяру.
Ваўкі-ваўкалакі блукаюць у пушчары
Каб цемры спрадвечнай здзейснілась мара.

Ой, не хадзі ты ў лес, дзяўчына,
Ой, не хадзі за любым услед,
Бо не чалавек ужо твой мілы,
Цемрай у сэрцы змяніўся свет.
(Чорныя чары ў крыві палаюць,
Шэрай поўсцю пакрыўся бок.
Усё чалавечае ў ім памірае –
У цемры душы жыве толькі змрок!)

Згінае жыццё ў іклах ваўкалака,
Ідзе паляванне за сэрцам тваім!
Ідзе паляванне за боллю ды жахам,
Чорнае сэрца бяз літасці ў ім!

Ахвяра яму ты цяпер, не сяброўка,
Не чалавек ён цяпер – шэры воўк.
Тата стары твой бярэ дубальтоўку –
Дарэмна трымаеш ты рукі яго!

Куды ты бяжыш? Хіба ж ты здурнела?
Тры кроплі крыві на дуба шкілет...
Каханне зрабіла цябе звар’яцелай.
Усё ж ты пабегла за мілым услед.

Дарэмна б'юць у пушчары стрэльбы - звычайныя кулі іх болей не пужаюць.
Дарэмна шукаюць у лесе паляўнічыя - нічога акрамя сваёй смерці яны не знойдуць.
Удвух яны абралі свой шлях, ды лепей яго не пераходзіць.
Ледзь толькі кроплі крыві крануліся шкілета старога дрэва - цела маленькай дзяўчынкі пачалі ламаць сутаргі, скура яе зыходзіла, замест яе з'яўлялася поўсць, а вочы наліваліся хворай ды бруднай крывёй.
Дзявуля загінала ў пакутах, але хутка ўсё скончылася, ды пад дрэвам ляжала маленькае ваўчаня.

Тата ды маці згубілі дзіцяці,
Дачка-ваўкалак - то сапраўдны праклён.
Пабегла ў цемру шчасця шукаці...
Ці знайшла яго? Альбо шукае штодзён?

credits

from Kraj Padanniaŭ, released July 1, 2017

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account

If you like Adarvirog, you may also like: