We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Skroź Piekla (Through Hell)

from Kraj Padanniaŭ by Adarvirog

/

lyrics

На маіх вуснах попел тых,
Хто загінуў ў агні.
На маіх руках кроў тых,
Хто не сышоў са сцяны.
У маіх лёгкіх дым
Дагараючых веж.
На маіх вачах смерць тых,
Хто трымаўся за меч.
Над маім горадам даўнім,
Прыгожым, сівым,
Неба поўніцца крыкам
Жахлівым, дурным.
Лямант тых, хто згінае,
Пераможны роў тых,
Хто гвалтуе, сцінае
І катуе жывых.
Горка плачуць анёлкі
У капліцы старой.
Дзе б адбылась вянчанне
З адзінаю, з той,
Што шукаю у пекле аблогі,
Замест смерці ў баі.
Божа, дай жа мне сілы!
Божа, дай жа ёй жыць!

Скрозь стрэлы, скрозь крыкі!
Скрозь сечу і бой!
І забойцаў лютыя рыкі
Вяду з лёсам двабой!
Агнём закатаваныя
Дамы сваякоў,
Мой горад каханы
Крочыць ў змрок!
А мне ўсё адзіна!
Каб толькі б жыла!
Яна мне Радзіма,
З ёй і пекла - рай!
Ды і ў самым у пекле
Хоць на якім кругу
Хоць скрозь Люцыпара -
Яе я знайду!

Божа маёй зямлі,
Нялітасцівы і жорсткі!
Ты адняў мой Край,
Ты адняў Радзіму.
Даў сваім любым дзецям
Дыхаць попелам родных,
І дазволіў захлынуцца
Крывёю сваёй.
Уратуй жа хаця б адну з дачок
Народа святога і чыстага!
Дай мне моцы і веры,
Каб ўсё пакуты вытрымаць!
Ўратуй яе, Божа!
Без яе не жыццё!
Ўратуй яе, Божа!
Ўратуй...

Скрозь стогны, скрозь слёзы
Народа майго.
Скрозь агоніі ўсхліпы
Абаронцаў яго!
Па цялах акупантаў
Мой шлях ў горад ідзе
Адбіваючы шаблі
Разбівая шчыты.
Да старое капліцы,
Дзе грукоча пальба.
Можа, ў ёй лес чакае,
Можа, ў ёй надзея мая!
Ля царквы невялічкай
Зацяты йдзе бой.
Абаронцаў рэшткі
Ахвяруюць сабой.

Горка плачуць анёлкі
У капліцы старой,
Ля алтара дзяўчына,
Боль і роспач ў ёй.
Ў неба рукі ўздымае,
Цягне іх да крыжа!
Ціхі стогн не змаўкае,
Яна прагне жыцця!

На маіх вуснах попел тых,
Хто загінуў ў агні.
На маіх руках кроў тых,
Хто не сышоў са сцяны.
У маіх лёгкіх дым
Дагараючых веж.
На маіх вачах смерць тых,
Хто трымаўся за меч.
Над маім горадам даўнім,
Прыгожым, сівым,
Неба поўніцца крыкам
Жахлівым, дурным.
Лямант тых, хто згінае,
Пераможны роў тых,
Хто гвалтуе, сцінае
І катуе жывых.

Я ўвайшоў у капліцу,
Сцякаючы крывёй.
Дзякуй, Божа, за тое,
Што памру побач з ёй!

Скрозь стрэлы, скрозь крыкі!
Скрозь сечу и бой!
І забойцаў лютыя рыки
Вяду з лёсам двабой!
Агнём закатаваны
Дамы сваякоў
Мой горад каханы
Крочыць ў змрок!
Ды мне ўсё адзіна!
Толькі б жыла!
Яна мне Радзіма,
З ей і пекла - рай!
Горка плачуць анёлкі
Шукаючы тых,
Хто ўсім ахвярваў толькі б
Падзяліць апошні ўздых!

Паміраюць анёлкі
У капліцы старой.
Лашчыць полымя брусы
Драўляных муроў.
Горка плача дзяўчына
На грудзях ваяра.
Ён пяшчотна сціскае
Яе стан у руках.
Ды як быццам паходня
Занялася царква
Ад кахання такога
Здрыганулась зямля!

Разарвалася яе цела,
Горад забраўшы уніз.
Ды слязьмі разразілася неба,
Намаляваўшы азёраў абрыс!

На беразе возера,
Быццам каханыя ўдвох,
Іва і топаль спляліся
Да сканчэння эпох.

credits

from Kraj Padanniaŭ, released July 1, 2017

license

all rights reserved

tags

about

Adarvirog Belarus

“Adulterers, philanderers, roisterers, scrappers. On the whole Belarusian land there were no one like them. The Poles call these ones “zavalidroga”, and the Krivichs – adarvirog (tearhorn), because people say that they once violently torn off a horn from a Lucifer himself and made a drinking mug from it. You pour water in it and by the power of the horn vodka appears there…” Uladzimir Karatkevich ... more

contact / help

Contact Adarvirog

Streaming and
Download help

Redeem code

Report this track or account

If you like Adarvirog, you may also like: